Беларускi кiрмаш ”Я ганаруся, што жыву ў Беларусi”.
16 02 2018Я ганаруся, што жыву ў Беларусi. I гэта сапраўды так. З маленства нашы дзецi чуюць песнi, пацешкi, калыханкi, якiя спяваюць iм мацi, чуюць родную мову. Выхаванне павагi, беражлiвыя адносiны да сваёй Радзiмы, да свайго роднага краю, працягваем мы, супрацоўнiкi ўстановы дашкольнай адукацыi № 7 г.Мазыра.
У нашай установе праходзяць розныя святы звязаныя з традыцыямi беларускага народа. Адным з такiх з’яуляецца “Беларускi кiрмаш”. На гэтым свяце дзецi дэманстравалi вырабы з глiны, лазы, розныя вышыванкi, якiя рабiлi разам з сваiмi бацькамi, выхавацелямi. Колькi гонару было ў дзяцей якiя прапаноўвалi свае работы. I як меладычна гучала наша родная мова: ”Глiняныя талеркi, вельмi смачныя з iх матулiны цукеркi.
На небе месяц засiяў, добрай ночы дзецям пажадаў.
Народ гутарку вядзе, гандаль шпарка так iдзе.
С татам на рыбалку хадзiлi, вось такое цуда зрабiлi.
Кветку мацi вышывае, цiха калыханку напявае.”
Кожнае свята не праходзiць без беларускiх песен, гульняў, танцаў. З вялiкiм задавальненнем дзецi ўключаюцца ў творчы працэс i гэта прыносiць iм вялiкую радасць. I кожны з дзяцей, мы ўпэўнены можа сказаць: ”Я ганаруся, што жыву ў Беларусi”.
Дашкевiч Зiнаiда Нiкалаеўна