Открыть меню

Фальклорнае свята «Каляда-калядзiца»

Свята было накіравана   на  на сацыяльна — маральнае развіццё асобы дзіцяці праз ўсталяванне глыбокіх эмацыйных сувязяў з праваслаўнымі  традыцыямі і абрадамі беларускага народа; выхоўваць жаданне любіць сваю Радзіму, мову, культуру.

У ходзе мерапрыемства ў дзяцей фарміравалісь уяўленне аб тым, што   Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.  

© 2014-2024 · Официальный сайт государственного учреждения образования «Детский сад №7 г. Мозыря»
Любое использование материалов данного сайта разрешено только после согласования с администрацией учреждения