Фальклорнае свята «Каляда-калядзiца»
14 01 2020Свята было накіравана на на сацыяльна — маральнае развіццё асобы дзіцяці праз ўсталяванне глыбокіх эмацыйных сувязяў з праваслаўнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа; выхоўваць жаданне любіць сваю Радзіму, мову, культуру.
У ходзе мерапрыемства ў дзяцей фарміравалісь уяўленне аб тым, што Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.