Открыть меню

Занятие в старшей группе №1 к Дню народного единства

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства 17 верасня, асноўнай ідэяй якога з’яўляецца аб’яднанне людзей у імя развіцця сваёй краіны, у дзіцячым садку №7 г.Мазыра ў старэйшай групе прайшоў тэматычны занятак «Мы разам – мы адзіныя». Выхаванцы даведаліся аб гістарычным значэнні свята і нацыянальных сімвалах краіны. У кутку патрыятычнага выхавання дзеці замацавалі ўяўленні аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь як адным з нацыянальных сімвалаў, значэнні колераў і арнаменту сцяга, таксама аб элементах Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць непаўторнасць і багацце культурных традыцый, побыту і прыроды Беларусі, праслухалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, выказаліся пра лад музычнага твора, захаванні правіл выканання.

З дапамогай дыдактычных гульняў на ліпучках “Беларуская хатка”, ”“Апрані ляльку”, “Сімвалы Беларусі” дзеці пазнаёміліся з убраннем беларускай хаты, з  асаблівасцямі жаночага і мужчынскага нацыянальнага касцюма, апраналі лялек у беларускія нацыянальныя касцюмы.

Такім чынам знаёмячы дзяцей дашкольнага ўзросту ў гульнявой форме з гісторыяй нашага народа, дзяржаўных сімвалах і святах роднай зямлі, мы несумненна з дзяцінства закладваем падмурак пачуццяў патрыятызму і любові да Радзімы, паняцце адзінства і суверэнітэту нашай краіны.

 

Ангеліна КАЧАНОЎСКАЯ,

Выхавацель дашкольнай адукацыі

дзіцячага сада №7 г.Мазыра

 

© 2014-2022 · Официальный сайт государственного учреждения образования «Детский сад №7 г. Мозыря»
Любое использование материалов данного сайта разрешено только после согласования с администрацией учреждения